Спадчына: Дудко Сяргей Уладзіміравіч
Пятніца, 12 Верасень 2025 10:47
27 лютага 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Дудко (1969–2000), ваеннага марака-падводніка
Сяргей Уладзіміравіч Дудко нарадзіўся 27 лютага 1969 г. у г. Севераморску Мурманскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачых. Яго бацька, Уладзімір Сазонавіч Дудко (1946–1992), ураджэнец г. Пінска Брэсцкай вобласці, маёр. Маці, Сафія Пятроўна (Гладун), ураджэнка в. Невель Пінскага раёна, медыцынскі работнік. Да шасці гадоў Сяргей часта пражываў у г. Пінску і ў в. Невель.